Інфармацыйны бюлетэнь 10 (2024)

Навіны

  • Падчас раскопак у Казімежы Велькім (Свентакшыскае ваяводства) археолагі з Інстытута археалогіі Ягелонскага ўніверсітэта знайшлі пахаванне пшэворскай культуры, якое ўтрымлівала зброю і бронзавую рымскую сітулу. Падрабязней пра навіну, а таксама фота знаходак па спасылцы.
  • Дзякуючы супрацоўніцтву музея ў Старой Ломжы (Падляшскае ваяводства), Варшаўскага ўніверсітэта і Ломжынскага муніцыпалітэту, археолагі вярнуліся да даследаванняў раннесярэднявечнага паселішча Старая Ломжа пасля амаль 40-гадовага перапынку. Даследаванні будзе праводзіць каманда студэнтаў археалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара Славаміра Вадыля і археолага з Паўночна-Мазавецкага музея Магдалены Білевіч.
  • Паблізу Ломянэк Дольных, непадалёк ад Варшавы, знойдзены рэшткі чоўна, узрост якога, па ацэнках спецыялістаў, сягае часоў Шведскага патопу (1655–1660 гг.).
  • У вёсцы Суль (Сілезскае ваяводства) выяўлены рэшткі солеварні, ўзрост якой археолагі з Гістарычнага музея ў Бельска-Бялэй, Багуслаў і Бажэна Хоронжы, ацэньваюць у 2500 гадоў. Паводле здагадак даследчыкаў, у раннім жалезным веку тут мог функцыянаваць вялікі цэнтр солеварэння.
  • 2–4 кастрычніка ў Музеі пачаткаў Польскай дзяржавы ў Гнезне прайшла канферэнцыя «Religia(e) Słowian. Pogaństwo i chrześcijaństwo w średniowiecznej Europie Środkowo-Wschodniej» («Рэлігія(і) славян. Язычніцтва і хрысціянства ў сярэднявечнай Цэнтральнай і Усходняй Еўропе»).
  • 8–10 кастрычніка ў Ігаломіі (Малапольскае ваяводства), у Археалагічнай лабараторыі Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук, прайшла Першая нацыянальная канферэнцыя па археаметрыі. Канферэнцыя была накіравана на даследчыкаў, якія працуюць у галіне археаметрыі, і мела на мэце інтэграваць археалагічную супольнасць і навукоўцаў, якія прадстаўляюць розныя навуковыя дысцыпліны.

Анонсы канферэнцый

  • 14 лістапада Лабараторыя археалогіі Ўсходняй Еўропы разам з Дзяржаўным гістарычна-культурным запаведнікам «Межыбіж» арганізуюць нумізматычную канферэнцыю «Другія Анохінскія Чытанні». У мерапрыемстве возьмуць удзел як украінскія, так і польскія нумізматы. Канферэнцыя адбудзецца ў гібрыдным фармаце. Для зацікаўленых у праслухоўванні дакладаў просьба звяртацца на электронную пошту: paew@uw.edu.pl.
  • Археалагічны музей у Гданьску запрашае на навукова-папулярную канферэнцыю «Tartaczna. Studium życia przedlokacyjnego Gdańska». Канферэнцыя адбудзецца 21 і 22 лістапада 2024 года па адрасе Гданьск, вул. Хмельна 53. Падрабязнасці тут.
  • Распачалася падрыхтоўка да правядзення восьмога Кангрэсу польскіх медзіевістаў, які адбудзецца з 17 па 20 верасня 2025 г. у Гнезне на тэму «Улада – Карона – Тэрыторыя». Месца правядзення і галоўная тэма канферэнцыі прысвечаны юбілею першай польскай каралеўскай каранацыі ў 1025 г. Падрабязнасці па спасылцы.
  • 14-15 мая 2025 года ў Інстытуце Еўрапейскай Культуры ў м. Гнезно плануецца правядзенне канферэнцыі «Гнезненскія Фунераліі» (Сустрэча 25). Мінула 25 гадоў. Пахаванне – чалавек – асяроддзе (Funeralia Gnieźnieńskie (Spotkanie 25). 25 lat minęło. Grób – człowiek – środowisko). Серыя канферэнцый «Гнезненскія Фунераліі» канцэнтруецца на вывучэнні ўзаемасувязі паміж пахавальнымі практыкамі, чалавечымі рэшткамі і прыродным асяроддзем у археалагічным і культурным кантэксце. Падрабязнасці тут.

 

Выставы

  • У пачатку кастрычніка ў Верхнесілезскім музеі ў Бытаме (Сілезскае ваяводства) была адкрыта часовая выстава, прысвечаная 770-годдзю заснавання горада. Выстава пад назвай «Бытамская галаваломка. Археалогія горада» прадстаўляе помнікі, якія ілюструюць ранняе развіццё паселішча і горада, звязаныя з рамёствамі, гандлем, чаканкай манет, інфраструктурай і іншымі аспектамі, а таксама унікальныя артэфакты, у тым ліку судзейскае жазло XIII стагоддзя. Падрабязнасці па спасылцы.
  • 9 кастрычніка 2024 года ў Цэнтральным музеі ваеннапалонных у Аполе-Ламбінавіце (Апольскае ваяводства) адкрылі выставу «Ламсдорф/Ламбінавіце: археалогія месца памяці». Выстава стала вынікам двухгадовых раскопак на месцы былых лагераў ваеннапалонных і перасяленцаў, якія дзейнічалі з перарывамі ў перыяд з 1870 па 1946 гады. Выстава будзе працаваць да 2 снежня 2024 года.
  • 10 кастрычніка ў Шчэціне ў Марскім навуковым цэнтры (Morskie Centrum Nauki im. prof. Jerzego Stelmacha) адкрылі выставу «Мячы Еўропы», падрыхтаваную вядомым рэканструктарам Ігарам Гурэвічам. На выставе прадстаўлены рэплікі асноўных тыпаў еўрапейскіх мячоў ад бронзавага века да XVII стагоддзя. Выстава будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года.

 

Публікацыі

  • Выйшаў новы том Sprawozdania Archeologiczne (№ 76/1), аднаго з найбольш важных археалагічных часопісаў у Польшчы. Гэты том прысвечаны прафесарцы Ёланце Малэцкай-Кукаўцы, шматгадовай заслужанай супрацоўніцы Інстытута археалогіі Універсітэта Мікалая Коперніка ў Торуні. Са зместам зборніка можна азнаёміцца па спасылцы.
  • Апублікавана новая кніга вядомага спецыяліста ў галіне гісторыі і археалогіі эпохі вікінгаў, доктара хабілітаванага Лешка Гардэлы «Магія, жанчыны і смерць у свеце вікінгаў» (Gardeła L. Magia, kobiety i śmierć w świecie wikingów, Szczecin: Triglav, 2024, 256 с.).
  • 16 кастрычніка ў Варшаўскім універсітэце адбылася прэзентацыя кнігі «Aestiorum Hereditas IV Ostbalticum. Lingua archaeologica» (рэдактары А. Бітнер-Урублеўска, А. Жэшатарска-Навакевіч, Т. Навакевіч). Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы ў рамках праекта «Ostbalticum». Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву навуковых цэнтраў Польшчы, Германіі, Літвы і Латвіі быў сабраны вялікі корпус археалагічных крыніц з тэрыторый сучасных Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі і Кёнігсбергскага рэгіёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, пасол Латвійскай Рэспублікі ў Польшчы і аташэ па культуры Літоўскай Рэспублікі ў Польшчы. Фота з мерапрыемства даступныя па спасылцы.

 

In memoriam

  • 13 кастрычніка 2024 года, ва ўзросце 87 гадоў, памёр выдатны польскі гісторык, археолаг, філолаг, эпіграфіст, адзін з піянэраў нубіялогіі, шматгадовы супрацоўнік Інстытута міжземнаморскіх і ўсходніх культур Польскай акадэміі навук, прафесар, доктар хабілітаваны Стэфан Якабельскі.
  • 21 кастрычніка 2024 года, ва ўзросце 85 гадоў, памёр выдатны польскі археолаг, даследчык палеаліту Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Паўднёва-Усходняй Афрыкі, шматгадовы выкладчык Універсітэта імя Адама Міцкевіча, прафесар, доктар хабілітаваны Міхал Кабусевіч.

Святлая памяць нашым калегам!

Інфармацыйны бюлетэнь 06 (2024)

 Навіны

  • 4-6 червеня адбыўся 15-ы зброязнайчы калоквіюм імя прафесара Анджэя Надольскага па пытаннях зброі, дэвізам якога было „Мастацтва абароны. Выкарыстанне, выраб, упрыгажэнне і сімволіка засцерагальнага ўзбраення ад раннерымскага перыяду да ранняга постсярэднявечча”. Канферэнцыя была арганізаваная Гістарычным музеем у Санаку ў супрацоўніцтве з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук (аддзел у Лодзі), Інстытутам археалогіі Лодзенскага ўніверсітэта, Музеем народнай архітэктуры ў Санаку і Археалагічным музеем Сярэдняга Одэра ў Зялёнай Гуры, які месціцца ў Свідніцы.
  • 7 чэрвеня ў Музеі ім. кс. С. Сташчыца у Грубешове адбылася навуковая канферэнцыя “Іардан – асоба, якая распавяла гісторыю”. Нагодай для канферэнцыі стала выданне ў 2022 годзе ў Кракаве новага перекладу “Гетыкі” Іардана на польскую мову, што быў зроблены д-рам Барташам Калочэкам. “Гетыка” Іардана, напісаная ў VI ст., належыць да нешматлікіх крыніц, у якіх распавядаецца пра гісторыю готаў, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Украіны, Малдовы і Румыніі. Навуковая сустрэча ў Грубешове сабрала вядучых польскіх гісторыкаў і археолагаў, якія займаюцца рымскім часам і раннім Сярэднявеччам, каб разам абмеркаваць выдатную працу візантыйскага гісторыка і звязаць яе з археалагічнымі рэаліямі. Пад час канферэнцыі ўдзельнікі наведалі меца будаўніцтва Laboratorium Historiae Gothorum у Масламенчы. З дакладам таксама выступіў супрацоўнік Інстытуту археалогіі НАН Украіны к.г.н. Алег Петраускас. Фота з мерапрыемства гл. па спасылцы.
  • 12 чэрвеня польская рэдакцыя National Geografic паведаміла пра адкрыццё спецыялістамі з Інстытута археалогіі ўніверсітэта ў Лодзі выдатна захаваныя рэшткі драўляных умацаванняў на гарадзішчы ў Спыцімежы (Spycimierz) у Лодзьскім ваяводстве. Будаўніцтва гарадзішча пачалося ў 1038 годзе (хаця найбольш старажытныя рэшткі датуюцца 1028 годам), у той час, калі іншыя гарадзішчы эпохі Пястаў заняпалі. Больш дэталёва пра першыя вынікі даследаванняў можна прачытаць па спасылцы.
  • 17 чэрвеня найбуйнейшы польскі археалагічны інтэрнэт-партал „Archeologia żywa” паведаміў пра сенсацыйнае адкрыццё археолагаў Варшаўскага ўніверсітэта на дне аднаго з азёраў Куяўскага рэгіёну. Пад час падводных даследаванняў былі адкрытыя сярпы, фрагменты жалезных похваў мячоў і ланцуговых рамянёў, якія былі вырабленыя кельцкімі кавалямі. Мяркуецца, што навукоўцы адкрылі месца старажытнага культу. Гэта першае рытуальнае возера кельтаў на землях сучаснай Польшчы. Адкрыццё з’яўляецца рэвалюцыйным, паколькі ніхто не чакаў, што кельты зайшлі так далёка на поўнач ужо ў ІІІ стагоддзі да н.э., а менавіта, у час, якім датуюцца новыя знаходкі. Падрабязнасці па спасылцы.
  • 17-19 у Камяні Паморскім і Воліне адбылася міжнародная канферэнцыя “Хрышчэнне Памор’я” у кантэксце хрысціянізацыі балтыйскіх рэгіёнаў у эпоху Сярэднявечча” („Chrzest Pomorza” w kontekście chrystianizacji krajów nadbałtyckich w dobie średniowiecza. W 900-lecie misji św. Ottona z Bambergu na Pomorzu”). З праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 24-25 чэрвеня ў Кракаве адбылася навуковая канферэнцыя “Rewolucje naukowe, transformacje pradziejowe i koncepcje Jana Machnika” (“Навуковыя рэвалюцыі, дагістарычныя трансфармацыі і канцэпцыі Яна Махніка”), якая была арганізаваная Цэнтрам археалогіі гор і ўзгор’яў Інстытуту археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і Польскай акадэміяй мастацтваў і навук. Мерапрыемства было прысвечанае вывучэнню навуковай творчасці прафесара Яна Махніка – аднаго з самых вядомых спецыялістаў па археалогіі неаліту і пачатку эпохі бронзы ў Еўропе. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 27-28 чэрвеня ў Познані адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “У пошуках генезісу славян”, якая была арганізаваная Археалагічным і Гістарычным факультэтамі Пазнаньскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча, а таксама Музеем першых Пастаў у Ледніцы. Падрабязнасці і праграма мерапрыемства па спасылцы.

Выставы

  • З 18 мая па 31 жніўня ў Музеі ім. кс. С. Сташчыца ў Грубешове дзейнічае выстава “Україна шмат стагоддзяў таму” (“Ukraina przed wiekami“), дзе прадстаўлена некалькі сотняў унікальных экспанатаў з Археалагічнага музея ў Кракаве, якія ахопліваюць шэсць тысячагоддзяў – ад помнікаў трыпольскай культуры да антычнай керамікі Пантыкапея. Дэталі па спасылцы.
  • 15 чэрвеня ў Польшчы, як і ва ўсіх краінах ЕС, адбыліся“Еўрапейскія дні археалогіі”. Гэта падзея звязана з папулярызацыяй археалогіі сярод шырокіх колаў насельніцтва. З гэтай нагоды ў шматлікіх музейных і навучальных установах адбыліся разнастайныя мерапрыемствы. Мы сабралі найбольш цікавыя з іх:

– Аддзел археалогіі Падляскага музея ў Беластоку арганізаваў экскурсію па найбольш цікавых археалагічных помніках Падляшша: да ўмацавання жалезнага века ў Касцюках, да дзюннага паселішча каменнага веку ў Гродні-Ванэцка і на раннемадэрны могільнік са стэламі ў Галіцкім.

– Археалагічны музей і запаведнік у Кшэмёнках (Малапольскае ваяводства) арганізаваў майстар-клас па стварэнні коміксаў, адкрыў выставу “Гісторыя археалогіі ў Кшэмёнках”, арганізаваў майстар-клас на імправізаваным археалагічным раскопе пад кіраўніцтвам прафесійных археолагаў.

– Археалагічна-этнаграфічны музей ў Лодзі арганізаваў фестываль на гарадзішчы ў Тумі, на якім прайшлі майстар-класы і дэманстрацыі рамёстваў (сярэднявечны скрыпторый, еўрапейскі манетны двор, гістарычная кузня, майстар-класы са шкларобства, зрбраярства, ткацтва на вертыкальных і гарызантальных станках, ганчарства, алхіміка, ювеліра і інш.), прастаўленая гістарычная кухня і адбыўся канцэрт старадаўняй музыкі і выстава “З’езд у Ленчыцы 1141 года”.

– Ва Улацлаўку (Куяўска-Паморскае ваяводства) у мясцовым гістарычным музеі адбылося адкрыццё выставы “манументальныя пахаванні эпохі камня. Парк культуры Сарнава. Парку культуры Ветшыхавіцэ”.

– У Варшаве галоўныя мерапрыемствы адбыліся на тэрыторыі гарадзішча Брудна, дзе “Еўрапейскія дні археалогіі” былі арганізаваныя Факультэтам археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. На “Археалагічным пікніку” можна было паўдзельнічаць у майстар-класах ганчароў, кавалёў, шкларобаў, разьбяроў, пакаштаваць сярэднявечнай ежы, паслухаць музыку на копіях старадаўніх інструментаў, а таксама пабачыць рэканструкцыю баёў.

– У Ходліку (Любельшчына) адбыўся 3-ці археалагічны кінаагляд, выстава артэфактаў і начная экскурсія па Ходліцкім гарадзішчы.

– Ва Уроцлаве, у Доме археолагаў, студэнты Інстытута археалогіі Уроцлаўскага універсітэта арганізавалі выставу “Ля вытокаў глабалізацыі”. На выставе прадстаўленыя розныя групы археалагічных знаходак раннемадэрнага часу, у тым ліку кітайскі і нямецкі парцэлян і дэкараваная кафля эпохі Адраджэння.

  • 28 чэрвеня ў Гданьску у “Шпіхлеры Блякітнае Ягня” адкрылася вельмі цікавая часовая выстава “Mierzwa i srebro. Gdańsk w XIII wieku” (“Мульча і срэбра. Гданьск у ХІІІ стагоддзі”), прысвечаная вынікам археалагічных даследаванняў у горадзе паміж вуліцамі Тартачнай і Паненскай. Дзякуючы знаходкам, што былі зробленыя ў пабудаваных у забалочанай мясцовасці і заваленых мульчай (падсцілкай з саломы) жытлах, наведвальнікі могуць даведацця пра штодзённае жыццё звычайных людзей – купцоў, рыбакоў і ткачоў, якія жылі ў пераходныя часы, калі тэрыторыя сучаснага Гданьску яшчэ не была часткай гарадскога ландшафту. Часам у старой мульчы знаходзіліся ўнікальныя артэфакты, сляды перасячэння ўсходняй і заходняй культур, такія ж каштоўныя для даследчыкаў, як і сярэднявечнае срэбра. Выстава працягне працу да 8 снежня.
  • Напрыканцы чэрвеня ў Гістраычным музеі Ярослава (Падкарпацкае ваяводства) адкрылася новая пастаянная выстава „На паграніччы… Найдаўнейшая гісторыя Ярослаўская зямлі”. Выстава распавядае пра гісторыю ваколіц Ярослава, Пручніка і Радымна ад найдаўнейшых слядоў чалавечай дзейнасці у рэгіёне 20 000 гадоў таму да канца XV стагоддзя. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 700 экспанатаў.

Публікацыі

  • Напрыканцы чэрвеня 2024 года апублікаваны чарговы выпуск найстарэйшага польскага археалагічнага навуковага часопіса “Wiadomości Archeologiczne”, LXXIV (74/2023), прысвечаны 150-гадоваму юбілею выдання. Са зместам зборніка можна азнаёміцца па спасылцы.

Запрашэнні на канферэнцыі і семінары

  • 12-13 верасня 2024 года ў Музеі пачаткаў Польскай Дзяржавы ў Гнезна адбудзецца навукова-папулярная канферэнцыя “Пачаткі Літвы” (“Początki Litwy”). Канферэнцыя праводзіцца ў межах выставы “Początki Litwy. Origins of Lithuania”, якая праводзіцца ў музеі да 22 верасня 2024 года. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (у тым ліку ў online фармаце) з кароткімі рэзюмэ аб’ёмам да 1000 знакаў прымаюцца па адрасе: konferencja@muzeumgniezno.pl. З дэталёвай інфармацыяй пра канферэнцыю можна азнаёміцца на сайце Музеі пачаткаў Польскай Дзяржавы ў Гнезна (спасылка).
  • 3-4 кастрычніка 2024 года ў Музеі пачаткаў Польскай Дзяржавы ў Гнезна адбудзецца навукова-папулярная канферэнцыя “Рэлігія(-іі) славян. Паганства і хрысціянства ў сярэднявечнай Цэнтральна-Усходняй Еўропе” (“Religia(e) Słowian. Pogaństwo i chrześcijaństwo w średniowiecznej Europie Środkowo-Wschodniej”), якая адбудзецца ў межах аднайменнай выставы (праводзіцца да 6 кастрычніка). Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (у тым ліку ў online фармаце) з кароткімі рэзюмэ аб’ёмам да 1000 знакаў прымаюцца па адрасе: konferencja@muzeumgniezno.pl. З дэталёвай інфармацыяй пра канферэнцыю можна азнаёміцца на сайце Музеі пачаткаў Польскай Дзяржавы ў Гнезна (спасылка).
  • 8-10 кастрычніка ў Ігаломіі (каля Кракава) пройдзе «Першая нацыянальная канферэнцыя па археаметрыі». Канферэнцыя накіравана на даследчыкаў, якія працуюць у галіне археаметрыі, і накіравана на інтэграцыю археалагічнай супольнасці і навукоўцаў, якія прадстаўляюць розныя навуковыя дысцыпліны. Арганізатары просяць дасылаць тэзісы дакладаў да 15 жніўня на электронны адрас: archeometriakonf2024@gmail.com. Пасля канферэнцыі плануецца публікацыя дакладаў у англамоўным часопісе. Падрабязнасці па спасылцы.

Інфармацыйны бюлетэнь 05 (2024)

Навіны

  • У пачатку мая у Свентакшыскіх гарах пад час археалагічных даследаванняў быў выяўлены скарб манет XVII-XVIII стагоддзяў. Мяркуецца, што скарб можа быць звязаны з Антоніем Яцэвічам, у скіце якога была выяўлена знаходка. Антоній Яцэвіч на пачатку XVIII ст. быў адным з пустэльнікаў у Свентакшыскіх гарах і пераконваў людзей, што дзякуючы благаслаўленню Панны Марыі можа лячыць хваробы, у тым ліку чуму (эпідэмія якой лютавала ў той час у Польшчы). Сярод манет у скарбе быў залаты гамбургскі дукат 1648 года. Скарб быў перададзены на захаванне ў музей у Астроўцу Свентакшыскім.
  • 15–16 мая ў Гнезна адбылася 24-я канферэнцыя „Funeralia Gnieźnieńskie”. Сустрэча была прысвечаная сямейным і сацыяльным сувязям з біялагічнага і культурнага пункту погляду і аб’яднала гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў і генетыкаў. Канферэнцыя была арганізаваная Польскім Антрапалагічным Таварыствам, Інстытутам Еўрапейскай Культуры Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані, а таксама Музеем Вытокаў Польскай Дзяржавы ў Гнезна. Падчас сустрэчы былі арганізаваныя таксама майстар-клас, прысвечаны асновам адбору і апрацоўкі генетычнага матэрыялу, і конкурс на лепшы даклад і постэр сярод маладых даследчыкаў. З тэзісамі выступленняў можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 20-21 мая ў Варшаве адбылася канферэнцыя „After EuroWeb: expanding horizons in textile studies and European networking”, якая фактычна падсумавала чатырохгадовы праэкт «EuroWeb. Europe through Textiles: Network for an integrated and interdisciplinary Humanities”. Гэты праект пад кіраўніцтвам прафесара Агаты Уланоўскай з факультэта археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта аб’ядноўвае міждысцыплінарныя даследаванні еўрапейскага тэкстылю і тэкстылю ад антычнасці да сучаснасці. Праект фінансуецца Еўрапейскай праграмай супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных даследаванняў (COST) і Еўрапейскай камісіяй.
  • 22-24 мая ў Варшаўскім універсітэце адбылося яшчэ адно мерапрыемства, звязанае з вывучэннем археалагічнага тэкстылю – 15-ы Паўночнаеўрапейскі сімпозіум па археалагічнаму тэкстылю (NESAT XV). Серыя сімпозіумаў NESAT лічыцца адной з найбуйнейшых канферэнцый па археалагічнаму тэкстылю ў свеце. З інфармацыяй аб гэтым сімпозіуме, праграмай мерапрыемства, а таксама з кнігай анатацый можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 24 мая у сценах археалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта адбыўся Семінар па археалогіі Усходняй Еўропы, арганізаваны нашай Лабараторыяй. Тэмай семінара сталі вырабы з выемкавымі эмалямі ва Усходняй Еўропе. На семінары выступілі Алена Абразумава (Фонд Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані), Вадзім Белявец і Віталь Сідаровіч (Варшаўскі ўніверсітэт).

 

Выставы

  • Галоўныя музейна-археалагічныя мерапрыемствы ў маі ў Польшчы былі звязаны з міжнароднай «Ноччу музеяў». Мы сабралі самае цікавае:
  • «Ноч музеяў» у Свідніцы (Ніжнесілезскае ваяводства) была цалкам прысвечана вікінгам – былі арганізаваныя лекцыі, майстар-класы для дзяцей, сямейныя конкурсы, гульні вікінгаў, бітвы рэканструктараў, паказ «вікінгскай» моды і інш.
  • Сёлетняя «Ноч музеяў» ў Археалагічным музеі ў Гданьску была прысвечана скарбам. Падчас мерапрыемства можна было наведаць выставу скарбаў „Skarby z ziemi wydarte”, навучыцца вырабляць старадаўнія ўпрыгажэнні, насіць старажытнае гданьскае адзенне, навучыцца пісаць гусіным пяром. Акрамя таго, у філіялах Гданьскага археалагічнага музея — на гарадзішчы ў Сопаце можна было выпіць гарбаты з султанам і паслухаць усходнія казкі, а ў замку ў Гневе можна было пабачыць рыцарскі турнір і прымерыць сярэднявечную зброю.
  • У археалагічным музеі ў Кракаве і яго філіялах можна было прыняць удзел у цікавых лекцыях для дзяцей і дарослых па археалогіі Польшчы і наведаць выставы са спецыялістамі.
  • У Археалагічным музеі ў Познані сёлетняя «Ноч Музеяў» была прысвечана разнастайнасці сусветнай археалогіі. Падчас яе можна было навучыцца рабіць скіфскія ўпрыгажэнні, пагуляць у старажытныя настольныя гульні, паглядзець цікавыя спектаклі і лекцыі пра Трою, Персію ці Старажытны Егіпет.

Запрашэнні да ўдзелу ў канферэнцыях

  • 12 чэрвеня ў Археалагічным музеі ў Біскупіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Еўрапейскіх дзён археалогіі (EDA) 2024. Падчас сустрэчы будуць закрануты пытанні, звязаныя з EDA і роляй адукацыі і папулярызацыі археалагічнай спадчыны ў яе захаванні, са статусам помніка гісторыі з нагоды 30-годдзя прысваення гэтага звання першым археалагічным помнікам, а таксама са спосабамі захавання археалагічнай спадчыны in situ. Больш падрабязна аб мерапрыемстве, а таксама аб яго праграме можна даведацца па спасылцы.
  • 10-13 чэрвеня 2024 р. Жэшуўскі ўніверсітэт і Інстытут гісторыі і культуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы імя Лейбніца ў Лейпцыгу (GWZO) арганізуюць апошні анлайн-семінар з цыклу семінараў «ABC of European Heritage. Archaeology of the Byzantine Commonwealth». У рамках гэтых семінараў больш за паўсотні лектараў з Еўропы і ЗША прадставілі панараму сярэднявечнай гісторыі ўсходне-праваслаўных земляў і адпаведныя папярэднія даследаванні. Каб далучыцца да семінара, неабходна зарэгістравацца па спасылцы, указаўшы свае імя і прозвішча.
  • 11-12 чэрвеня Інстытут археалогіі Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне і Музей Сандамірскага замка запрашаюць на ХХХІХ канферэнцыю «Археалагічныя даследаванні ў Цэнтральна-Усходняй Польшчы, Заходняй Беларусі і Украіне ў 2023 г.», якая адбудзецца у Каралеўскім Замку ў Сандаміры. Праграму канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы.
  • 27-28 чэрвеня на факультэце археалогіі Універсітэта імя А.Міцкевіча ў Познані адбудзецца канферэнцыя «W poszukiwaniu genezy Słowian» («У пошуках паходжання славян»). Больш падрабязна з мерапрыемствам, праграмай і формамі ўдзелу можна азнаёміцца па спасылцы.

Запрашэнне да публікацыі

  • Выдавецтва Yellow Point Publications ва Ўроцлаве працягвае прыём заявак на першы нумар Archeologiczne Zeszyty Sprawozdawcze, у якім плануецца публікаваць справаздачы аб археалагічных даследаваннях і кароткія паведамленні аб асобных знаходках. Выдавецтва просіць дасылаць тэксты да 14 чэрвеня 2024 г. на адрас: ypp@ypp.com.pl.

 

In memoriam

26 маяя памёр др. хаб., прафесар Інстытута археалогіі Ягелонскага ўніверсітэта Кшыштаф Собчык — выдатны даследчык еўрапейскага палеаліту, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў па пытаннях тэхналогіі і тыпалогіі вырабаў з крэменю, праблематыкі крэмнеапрацоўчых майстэрняў і палеалітычнага мастацтва. Светлая памяць нашаму Калегу!

Інфармацыйны бюлетэнь 04 (2024)

Навіны

  • Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы абвясціла вынікі конкурсу праектаў па праграме «Ахова археалагічных помнікаў». У рамках гэтай праграмы фінансуюцца працы, звязаныя, сярод іншага, з выяўленнем і дакументаваннем рэсурсаў археалагічнай спадчыны, а таксама распрацоўкай і публікацыяй вынікаў археалагічных даследаванняў. Сярод сёлетніх пераможцаў таксама супрацоўнік нашай Лабараторыі археалогіі Усходняй Еўропы доктар Мікалай Плавінскі. Галоўным рэзудьтатам ягонага праэкту «Сярэднявечныя курганныя могільнікі паўночна-заходняй Беларусі. Апрацоўка знаходак з калекцыі Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве» будзе падрыхтоўка манаграфіі «Аб курганах у Літве і Заходняй Русі. Археалагічныя артэфакты з сярэднявечных курганных могільнікаў Паўночна-Заходняй Беларусі ў польскіх музейных калекцыях».
  • 24–26 красавіка ў Археалагічным музеі-запаведніку «Кшэмёнкі» адбыўся XVII семінар SKAM „Новыя перспектывы ў літалагічных даследаваннях крамянёвых матэрыялаў”. Падчас сустрэчы ўдзельнікі засяродзіліся як на тэарэтычных, так і на практычных аспектах вывучэння крэменю (храналагічныя рамкі: ад ранняга палеаліту да бронзавага веку), прадставілі актуальныя вынікі сучасных палявых даследаванняў, вывучэння архіўных збораў і праектаў, а таксама разгледзелі, як за апошнія гады змяніўся падыход да вывучэння крамянёвых прылад працы на ўзроўні метадалогіі, метадалогіі і аналізу.

Выставы

  • «Магія арнаментаў. Археалагічныя скарбы Любліншчыны» — так называецца перасоўная археалагічная выстава Нацыянальнага музея ў Любліне, якая ўжо некалькі месяцаў вандруе па ўсходняй Польшчы. У красавіку выстава завітала да Ліпска-Полеся, Волайовіц і Карчміскі. Падчас выставы, акрамя яскаравых постэраў, наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з асобнымі археалагічнымі знаходкамі з тэрыторыі Любліншчыны, паслухаць лекцыі пра незвычайныя археалагічныя адкрыцці ў рэгіёне, прыняць удзел у археалагічных майстар-класах (для дарослых і дзяцей ) і г.д. Выставы адбываюцца ў рамках польска-нарвескага праэкта «Даступная спадчына. Прафесіяналізацыя работнікаў культуры і пашырэнне культурнай спадчыны – міждысцыплінарнае партнёрства паміж Нацыянальным музеем у Любліне і Музеем гісторыі культуры ў Осла».
  • 14 красавіка адкрылася часовая выстава «Узброеныя да зубоў. Калекцыя вайсковай зброі са збораў Гісторыка-археалагічнага музея ў Астраўцы Сьвентакшыскім». На выставе прадстаўлены найцікавейшыя ўзоры вайсковай зброі з калекцыі музея ў Астраўцы Сьвентакшыскім, ад часоў неаліту да першай паловы 20 стагоддзя і ад Заходняй Еўропы да Індыі. Значная частка зброі, прадстаўленай на выставе, была выраблена ў самім Астраўцы Сьвентакшыскім ці ў яго бліжэйшых ваколіцах. Выставу можна наведаць да 30 чэрвеня 2024 г.
  • 24 красавіка ў Гістарычным музеі ў Бельска-Бялэй адкрылася выстава «Археалогія Бельска-Бялэй. Адкрыццё горада». Выстава прадстаўляе вынікі археалагічных і архітэктурных даследаванняў, якія праводзіліся ў Бельска-Бялэй на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. На ёй сабраны ўнікальныя дакументы і фотаматэрыялы, звычайна недаступныя звычайнаму гледачу, якія паходзяць з тэрыторый горада, у прыватнасці, з аб’ектаў, выяўленых на рыначнай плошчы ў Бельску, пабудовах каля рыначнай плошчы і замка, а таксама вялікая колькасць археалагічных артэфактаў, датаваных ад дагістарычных часоў да сучаснасці. Выстава будзе суправаджацца выданнем кнігі, прысвечанай археалогіі Бельска-Бялэй. Выстава будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2024 года.

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыях

  • 9-10 мая Цэнтр археалогіі сярэднявечча і новага часу Універсітэта Мікалая Каперніка запрашае паслухаць даклады на XIX сесіі «Археалагічныя запаведнікі і паркі ў Польшчы як шматфункцыянальныя месцы для стварэння сацыяльнай прасторы», якая адбудзецца у Біскупіне. З праграмай канферэнцыі вы можаце азнаёміцца па спасылцы.
  • Нагадаем, што 13-16 мая адбудзецца другая серыя анлайн-семінараў з удзелам вядучых навукоўцаў Еўропы і ЗША, прысвечаных краінам так званай Візантыйскай садружнасці у Сярэднявеччы, пад назвай «Азбука еўрапейскай спадчыны. Археалогія Візантыйскай Садружнасці» («ABC of European Heritage. Archaeology of the Byzantine Commonwealth»). Дэталі па спасылцы (спасылка). З праграмай мерапрыемства можна пазнаёміцца тут.
  • Калегі з Жэшуўскага ўніверсітэта і Інстытута гісторыі і культуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы імя Лейбніца ў Лейпцыгу (GWZO) ладзяць серыю онлайн-семінараў. Гэтая ініцыятыва з’яўляецца часткай праекта «Ex oriente lux – мадэрнізацыя і інтэрнацыяналізацыя даследаванняў спадчыны ўсходняй Польшчы», які фінансуецца Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі і бюджэтам GWZO. Першы семінар прайшоў 26-29 лютага, наступныя запланаваны на 13-16 мая і 10-13 чэрвеня 2024 года. На старонцы нашай Лабараторыі ў Фэйсбуку мы будзем інфармаваць пра падрабязнасці ўдзелу ў семінары ў якасці слухачоў.
  • 17 мая 2024 г. у Інстытуце археалогіі Універсітэта имя Мікалая Каперніка адбудзецца навуковая сустрэча, прысвечаная знаходкам металічных прадметаў першабытнай эпохі і ранняга сярэднявечча. З праграмай сустрэчы, адрасам правядзення мерапрыемства і іншымі падрабязнасцямі можна азнаёміцца па спасылцы (спасылка).
  • 4-6 чэрвеня 2024 года ў гістарычным музеі ў Саноку пройдзе міжнародная зброязнаўчая канферэнцыя «Мастацтва абароны. Выкарыстанне, майстэрства, упрыгожванне і сімволіка абарончага рыштунку ад малодшага рымскага перыяду да ранняга постсярэднявечча” («The Art of Defence. The Use, Craftsmanship, Decoration and Symbolism of Defensive Equipment from the Younger Roman Age to the early Post-Medieval Period»). Мерапрыемства арганізавана ў рамках «15-га зброезнаўчага калоквіума імя прафесара Анджэя Надольскага». З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы (спасылка). У канферэнцыі магчымы ўдзел у якасці слухача, пра што неабходна паведаміць арганізатарам па адрасе militaria.sanok@gmail.com.pl.
  • Адкрыты прыём заявак на ўдзел у штогадовым сходзе Еўрапейскай сеткі манетных знаходак (European Coin Find Network) 2024 году, якая адбудзецца 6-7 лістапада ў Музеі Тэйлерса ў Харлеме ў Нідэрландах. Сустрэча ў 2024 годзе будзе прысвечана дзвюм тэмам: працы з грамадскасцю і лічбавым аспектам ўліку і аналізу манетных знаходак. Прапановы дакладаў і постэраў (ПІБ, назва, установа, тэзісы 150-200 слоў) арганізатары просяць дасылаць на адрас ecfn2024@fundmuenzen.org да 31 мая 2024 г. Дадатковая інфармацыя па спасылцы.

Публікацыі

  • У выдавецтве Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук выйшла цікавая манаграфія доктара Лукаша Мяховіча „Święte i przeklęte. Kamienie w religijności ludowej. Katalog” (“Святыя і праклятыя. Камяні ў народнай рэлігійнасці. Каталог”) (Warszawa, 2023, 437 s.). Гэтая праца ўяўляе сабой каталог сімвалічных камянёў, ахутаных легендамі і павер’ямі, звязанымі з народнай рэлігійнасцю з тэрыторыі Польшчы. Такія камяні, скалы і валуны мясцовыя жыхары ўшаноўваюць, прыносяць да іх ахвяры і ставяцца да іх як да святых месцаў, а большасць з іх мае характэрныя рысы або знакі, якія нібыта пацвярджаюць іх звышнатуральную сілу. Публікацыя знаходзіцца ў адкрытым доступе па спасылцы (спасылка).
  • Выйшаў з друку чарговы, 67-ы нумар польскага нумізматычнага альманаха «Wiadomości Numizmatyczne» (выдаецца бесперапынна з 1957 г.). З матэрыяламі нумару можна азнаёміцца на сайце Польскай акадэміі навук (спасылка).
  • На пачатку красавіка выйшаў з друку чарговы, шосты том Каталогу знаходак рымскіх імпартаў на тэрыіорыі Польшчы. Гэтым разам у выданні сабраны знаходкі прадметаў рымскага імпарту з Крайны, этнаграфічнага рэгіёна на паўночным захадзе Польшчы (Kokowski A., Kraszczuk R., Kuna J., Łoś J., Myzgin K., Pietruczuk J., Rola J., Szałkowska-Łoś J., Zawadzki M. Corpus der römischen Funde im europäischen Barbaricum. Polen 6. Krajna (mit Randgebiet – von der Brda bis zur Weichsel). Kraków: PAU 2023, 110 S.).

Інфармацыйны бюлетэнь 03 (2024)

Навіны

  • 14-15 сакавіка ў Археалагічным музеі ў Біскупіне прайшоў майстар-клас па эксперыментальнай археалогіі для студэнтаў археалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, Інстытута археалогіі Ягелонскага ўніверсітэта і Інстытута археалогіі Лодзінскага ўніверсітэта. Фота з гэтай цікавай падзеі можна пабачыць па спасылцы.
  • 21 сакавіка ў Грубешове Люблінскага ваяводства адбылася навукова-папулярная канфэрэнцыя. «Вехі грубешоўскай археалогіі». Акрамя цікавых дакладаў вядомых археолагаў аб найбольш захапляльных даследаваннях у рэгіёне, у прыватнасці праф. А. Какоўскага, праф. Б. Незабітоўскай-Вішнеўскай, магістра Б. Бартэцкага, удзельнікі таксама наведалі будаўніцтва археалагічнага музея ў «Гоцкай вёсцы ў Масламенчы» («Wioska Gotów w Masłomęczu»).
  • Напрыканцы сакавіка кіраўнік службы аховы помнікаў Люблінскага ваяводства паведаміў аб адкрыцці у грубешоўскім павеце, верагодна, самай старажытнай меднай сякеры ў Польшчы. Гаворка ідзе пра нядаўнюю знаходку каля в. Матчэ. Ёсць меркаванне, што сякера належыць да трыпальскай культуры.
  • Партал «Nauka w Polsce» паведамляе што ў сакавіку археолагі з Універсітэта Мікалая Каперніка адкрылі пахаванне ў комплексе Святога Духа XIII стагоддзя каля манастырскай брамы ў Торуні. Гэта адны з найстарэйшых могілак у Торуні. Прафесар Войцех Худзяк, кіраўнік Інстытута археалогіі Універсітэта Мікалая Каперніка, лічыць, што там могуць быць яшчэ сотні пахаванняў.

Анонсы канферэнцый і семінараў

  • 23-25 красавіка ў Інстытуце археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца навуковая канферэнцыя, прысвечаная сучаснай кераміцы «Europa Postmediaevalis 2024: Patterns & Inspirations». Паслухаць даклады можна будзе таксама анлайн. З праграмай канферэнцыі і іншымі падрабязнасцямі можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 23-24 мая 2024 г. ў Цэнтры доктарскіх школ Лодзінскага ўніверсітэта плануецца правядзенне студэнцка-аспіранцкай навуковай канферэнцыі «Рака, даліна, прадаліна ў міждысцыплінарных даследаваннях» («Rzeka, dolina, pradolina w badaniach interdyscyplinarnych»). Мерапрыемства адрасавана, у прыватнасці, прадстаўнікам гуманітарных навук і землязнаўчых навук. Рэгістрацыя адкрыта да 7 красавіка. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
  • Інстытут археалогіі Вроцлаўскага ўніверсітэта, Аддзяленне Польскай акадэміі навук ва Ўроцлаве, Сленжаньскі Музей імя Станіслава Дунаеўскага ў Сабутцы і Сленжанські культурны цэнтр Сленца ў Сабутцы запрашаюць на 23 Сілезскі археалагічны сімпозіум (23. Śląskie Sympozjum Archeologiczne), які адбудзецца 25-28 верасня 2024 г. у горадзе Сабутка (Ніжняя Сілезія). Да ўдзелу запрашаюцца як аўтары дакладаў і постэраў, так і ўдзельнікі дыскусій і слухачы, якія цікавяцца сучаснай археалагічнай карцінай Сілезіі. Заяўкі і запыты аб удзеле можна накіроўваць на адрас symp.iar@uwr.edu.pl.
  • 11-12 чэрвеня 2024 г. Інстытут археалогіі імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне і Музей Замка ў Сандаміры арганізуюць XXXIX канферэнцыю «Археалагічныя даследаванні ў Цэнтральна-Усходняй Польшчы, Заходняй Беларусі і Украіне ў 2023 г.» (XXXIX Konferencja „Badania archeologiczne w Polsce środkowowschodniej, zachodniej Białorusi i Ukrainie w roku 2023”). Традыцыйна гэтыя канферэнцыі адбываліся ў замку ў Любліне штогод увосень, але гэтым разам арганізатары запрашаюць вас у Музей Замка ў Сандаміры. Канферэнцыя пройдзе ў змешаным фармаце. Заяўкі на ўдзел можна дасылаць на адрас nazamku@gmail.com да 20 красавіка.

Выставы

  • На пачатку сакавіка ў Археалагічным музеі ва Ўроцлаве адкрылася выстава артэфактаў, якія паходзяць са старых уроцлаўскіх «кабінетаў кур’ёзаў» (ці кунсткамер), якія належалі заможным жыхарам горада: чыноўнікам, купцам, фармацэўтам. У экспазіцыю ўвайшлі, сярод іншага, этрускія пахавальныя урны, косці маманта, старажытныя манеты і ювелірныя вырабы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да верасня 2024 года.
  • 18 сакавіка ў Археалагічным музеі ў Познані адкрылася выстава «Гарадзішча ў Хатыньцу. Заходняя брама Скіфіі» («Grodzisko w Chotyńcu. Zachodnia brama Scytii»). На выставе прадстаўлена больш за 100 артэфактаў са скіфскага паселішча (VII-V стст. да н. э.), у тым ліку амаль цалкам рэканструяваная грэчаская амфара для віна з майстэрні ў Клазаменах. Аўтары выставы – праф. С. Чопек і праф. К. Трыбала-Завісьляк.

Публікації

  • З невялікім спазненнем у серыі Studia nad Gospodarką Surowcami Krzemiennymi w Pradziejach (tom 10) апублікаваны матэрыялы канферэнцыі «Krzemień jurajski w pradziejach» («Юрскі крэмень у дагістарычны перыяд»), якая адбылася у Кракаве 28-30 верасня 2017 г. Выданне даступна па спасылцы.
  • Напрыканцы сакавіка ў выдавецтве Варшаўскага ўнівэрсытэту, у сэрыі Światowit Supplement Series C: Pontica et Caucasica выйшаў зборнік артыкулаў «Chrysomallos. Polish Archaeologists in the Black Sea Region» («Chrysomallos. Польскія археолагі ў Прычарнамор’і»), Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2024, 237 p. Зборнік прысвечаны памяці двух вядомых грузінскіх археолагаў – праф. Амірана Кахідзэ і праф. Шота Мамуладзэ. Электронная версія зборніка даступная па спасылцы.
  • У сакавіку пабачыла свет надзвычай цікавая навукова-папулярная кніга Монікі Байкі «Адкрыцці ў археалагічным раі: ад Апатова да Сандаміру». (Bajka M. Odkrycia w archeologicznym raju: od Opatowa do Sandomierza, Klimontów: Trzy Epoki Monika Bajka, 2024, 88 s.). Кніга запрашае ў падарожжа ў археалагічны рай на Сандамірскае ўзвышша, дзе знаходзіцца некалькі дзясяткаў археалагічных помнікаў у больш чым дваццаці мястэчках, размешчаных паміж Апатовым і Сандамірам, галоўным чынам па даліне ракі Апатоўка і ў саміх мястэчках. Падрабязнасці можна знайсці тут.
  • У сакавіку факультэт археалогіі Варшаўскага ўнівэрсітэту з невялікім спазьненьнем выдаў калектыўную манаграфію «Фамільны склеп Вейгераў у парафіяльным касцёле ў Пуцку». («Krypta grobowa rodu Wejherów w kościele parafialnym w Pucku», Warszawa: Wydział Archeologii UW, 2023, 196 s.). Кніга даступна анлайн па спасылцы.
  • У сакавіку ў Торуні выйшла з друку калектыўная манаграфія «Villisaz – ośrodek krzyżackiego komturstwa w ziemi chełmińskiej. Wyniki prac badawczych w Wieldządzu (stanowiska 1 i 21)», Toruń: Jagielloński Instytut Wydawniczy, 274 s. Кнігу можна спампаваць па спасылцы.
  • Рэдакцыя часопіса «Acta Universitatis Nicolai Copernici. Archeologia» запрашае да падачы артыкулаў для 40-га тому выдання. Падрабязнасці можна знайсці тут. Артыкулы з тома 39 можна праглядзець па спасылцы.

Інфармацыйны бюлетэнь 02 (2024)

Навіны

  • 1 лютага ў Інстытуце археалогіі і этнаграфіі Польскай Акадэміі навук у Варшаве адбылася лекцыя др. Альфрэда Твардзецкага «Роля Ольвіі Пантыйскай у гоцкім і гунскім перыядах. Першыя вынікі польскіх раскопак» («Rola Olbii Pontyjskiej w okresie gockim i huńskim. Pierwsze wnioski z polskich wykopalisk»). Даклад выклікаў вялікую дыскусію.
  • У сярэдзіне лютага ў мястэчку Свідніца (Ніжняя Сілезія) пад час рамонтных работ па рэканструкцыі вуліцы Крашавіцкай былі знойдзены дзве амфары лужыцкай культуры, якія датуются каля 750–650 гг. да н.э. Верагодна, яны паходзяць з пахавання. Знаходка была зроблена на терыторыі магільніка лужыцкай культуры, які быў выяўлены ў сярэдзіне XIX ст. і толькі часткова даследаваны ў пачатку ХХ ст.
  • 15 лютага ў Рэгіянальны музей у Радомску (Лодзьскае ваяводства), былі перададзены рэчы – элементы ўзбраення пшеворскай культуры, якія былі знойдзены скарбашукальнікамі пад час здымак праграмы „Шукальнікі гісторыі”. Дэталі і фота знаходак – па спасылцы.
  • У першай палове лютага, пад час будаўніцтва Хелмскай (Люблінскай) аб’язной дарогі выяўлена пахаванне, якое звязваецца з неалітычнай культурай шарападобных амфар і датуецца 2500–2000 гг. да н.э. Сярод знаходак – шкілет пахаванага дзіцяці і шкілеты сельскагаспадарчых жывёлаў. Апрача таго, у вёсцы Срэбжышча было знойдзена больш за дзесятак жытлаў і некалькі слупавых канструкцый, якія датуться 700-400 роками до н.е.
  • У лютым у Слубіцкім павеце (Любушскае ваяводства), на месцы, вядомым як Рысье поле, сябры таварыства „Drossen Lubuskie”, пры дапамозе металашукальнікаў (іх дзейнасць была магчымая на падставе афіцыйнага дазвола, які быў выдададзены афіцэрам з Аховы гістарычнай спадчыны Любушскага ваяводства) знайшлі разараны скарб прадметаў эпохі бронзы. Скарб складаўся з трох сярпоў, дзвюх сякер, чатырох бранзалетаў (тры з якіх арнаментаваныя), шасці кольцаў, двух фрагментаў стрыжняў і фрагмента бронзавай шпількі. Дэтальней пра знаходку і яе фота – па спасылцы.

Анонсы канференцый і семінараў

  • Калегі з Жешуўскага ўніверсітэта і Лейбніц-Інстытута гісторіі і культуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Лейпцыгу (GWZO) арганізуюць цыкл анлайн-семінараў з удзелам вядучых навукоўцаў з Еўропы і ЗША, присвечаных краінам так званай Візантыйскай садружнасці ў сярэднявеччы пад назваю «Алфавіт еўрапейскай спадчыны. Археалогія Візантыйскай Садружнасці» («ABC of European Heritage. Archaeology of the Byzantine Commonwealth»). Гэтая ініцыятыва з’яўляецца часткаю праэкта „Ex oriente lux – мадэрнізацыя і інтэрнацыяналізацыя даследаванняў усходняй Польшчы”, які фінансуецца са сродкаў Міністэрства навукі і вышэшай адукацыі (№ NdS/543907/2021/202) і бюджэту GWZO. Першы семінар адбыўся 26–29 лютага, наступныя плануюцца 13–16 мая і 10–13 чэрвеня 2024 р. На старонцы нашай Лабараторыі ў Фэйсбуку мы паведамім пра дэталі удзелу ў семінары ў якасці слухачоў.
  • 6 сакавіка на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца паседжанне Семінара па археалогіі Цэнтральнай Еўропы ў I тыс. да н.э. «Sideros». Сярод іншых плануецца даклад прафесара, др. хаб. Марціна Ігначака на тэму «Крэпасці Украіны. Вывучэнне сістэмы «скіфскіх» гарадзішчаў ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Падолля».
  • 8 сакавіка Цэнтр сярэднявечнай археалогіі краін Балтыі Інстытута археалогіі і этнаграфіі Польскай акадэміі навук запрашае на анлайн-канферэнцыю „Стан і патрэбы даследавання рамеснай вытворчасці ў сярэднія вякі і новы час” („Stan i potrzeby badań nad wytwórczością rzemieślniczą w średniowieczu i nowożytności”). З праграмаю канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.
  • 18-22 сакавіка на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца Пятая навуковая канферэнцыя «Мінулае мае будучыню». У рамках канферэнцыі запланавана работа сесіі «Археалогія і нумізматыка Усходняй Еўропы. Міжрэгіянальныя кантакты ва Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе ў І тысячагоддзі н.э.», якую арганізуе нашая Лабараторыя. Праграму канферэнцыі можна пабачыць па спасылцы, дзе неўзабаве таксама будуць апублікаваны тэзісы дакладаў, а таксама іншыя арганізацыйныя дэталі.
  • 23-25 красавіка ў Варшаве адбудзецца Чацвертая Еўрапейская канферэнцыя “Europa Postmedievalis”. Тэмаю сёлетняй канферэнцыі будзе кераміка і яе роля ў глабалізацыі ў сучасны перыяд. Прыём тэзісаў дакладаў завершаны, але яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца і ўзяць удзел у канферэнцыі ў якасці госця (спасылка).
  • Інстытут археалогіі і этнаграфіі Польскай акадэміі навук запрашае магістраў і аспірантаў прыняць удзел у канферэнцыі «Remembrance, Religion and Secularity in Central and Eastern Europe and beyond» («Памяць, рэлігія і секулярызм у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і за яе межамі»), якая адбудзецца ў Варшаве 13-15 чэрвеня 2024 г. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Факультэт Археалогіі Варшаўскага Ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў Чацвёртай навуковай канферэнцыі «Chrysomallos. Польскія археолагі на Чорным моры і Каўказе». Мерапрыемства адбудзецца 11 і 12 красавіка 2024 г. у будынку Факультэта Археалогіі. Канферэнцыя плануецца цалкам у гібрыдным фармаце. Заяўкі (назва дакладу, месца працы і пасада/званне аўтара(ў), кантактныя дадзеныя, кароткая анатацыя) трэба дасылаць на chrysomallos@gmail.com да 31 сакавіка 2024 г.

Выставы

  • 8 лютага ў Замкавым музеі ў Сандаміры (Muzeum Zamkowe w Sandomierzu) адкрылася часовая выстава «Крошкі антычнасці – рымскія імпарты на польскіх землях» («Okruchy Antyku – importy rzymskie na ziemiach polskich»). Выстава, якая будзе працаваць да 15 мая 2024 г., уключае артэфакты з музейных археалагічных калекцый з Кракава, Лодзі, Любліна, Уроцлава, Познані, Сталёвай Волі і Сандаміра. Разам на выставе прадстаўлена некалькі соцень артэфактаў, сярод якіх: пасудзіны terra sigillata, рымскія мячы, бронзавыя і срэбраныя ўпрыгажэнні, бурштынавыя і шкляныя каралі, статуя Вакха, рэліквіі з княскіх пахаванняў у Гебултаве і Сандаміры-Кракоўцы, а таксама шмат іншых артэфактаў.
  • 10 лютага ў музеі горада Гдыні адкрылася часовая выстава «Odkryj w Gdyni nieoczywiste. Pradzieje» («Адкрыйце для сябе невідавочнае ў Гдыні. Перадгісторыя»). Гэтая выстава з’яўляецца апаяданнем пра найстарыжытнейшую гісторыю сучаснай Гдыні, на якой наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца са знаходкамі позняй бронзы і ранняга жалезнага веку. Выстава будзе працаваць да 31 снежня 2024 г.
  • 13 лютага ў Нацыянальным музеі ва Ўроцлаве адкрылася выстава «Ад дэнарыя да злотага», якая прысвечана гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Польшчы. Наведвальнікі пабачаць сярэднявечныя манеты (дэнарыі, звязаныя з Баляславам Храбрым і Баляславам Крываустым), паўгрошы Ягелонаў, срэбраныя манеты Кароны, Літвы і Гданьска, залатыя дукаты, манеты Лістападаўскага паўстання, разменныя манеты Другой Рэчы Паспалітай і Польскай Народнай Рэспублікі, а таксама ўзоры манет міжваеннага перыяду. Усе экспанаты паходзяць з Нацыянальнага музея ва Ўроцлаве. Выстава адкрыта для наведвання да 1 верасня 2024 г.

Публікації

  • У выдавецтве Brepols апублікавана манаграфія дэкана Факультета археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, прафесара, др. хаб. Барташа Контнага «The Archaeology of War. Studies on Weapons of Barbarian Europe in the Roman and Migration Period» («Археалогія вайны. Даследаванні зброі варварскай Еўропы ў рымскі час і эпоху Вялікага перасялення народаў»). Кніга з’яўляецца дапаўненнем і пашыраным перакладам польскага выдання „Archeologia wojny. Studia nad uzbrojeniem barbarzyńskiej Europy okresu wpływów rzymskich i wędrówek ludów” (Oświęcim: Napoleon V, 2019). Электронную версію новай кнігі можна спампаваць па спасылцы.
  • Выйшаў з друку чарговы, 25-ы том „Wratislavia Antiqua”, у якім апублікавана доктарская дэсертацыя Агаты Мацёнчык „Расліны ў пахавальных цырымоніях у Польшчы і Еўропе на поўнач ад Альп (13-18 стагоддзі)” («Plants in Funeral Ceremonies in Poland and Europe North of the Alps (13th-18th Centuries)»). Кнігу можна спампаваць па спасылцы.
  • 29 лютага на Факультэце гісторыі і археалогіі Ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне адбылася прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Bartecki B., Hyrchała A., Myzgin K. (eds), The Cichobórz Hoard. Studies on the Deposit of Roman Denarii and Their Imitations / Skarb z Cichobórza. Studia nad depozytem rzymskich denarów oraz ich naśladownictw (Hrubieszów: Muzeum im. ks. Stanisława Staszica w Hrubieszowie, 2023, 511 pp.). Манаграфія з’яўляецца падсумаваннем двугадовага інтэрдысцыплінарнага праэкта па даследаванню ўнікальнага, аднаго з найвялікшых ў гісторыі Польшчы, скарба рымскіх манет (1776 экз.). Скарб быў выпадкова знойдзены фермерам Марыюшам Дылям пад час палявых работ і ў сакавіку 2020 г. передадзены ў Музей імя кс. Ст. Сташыца ў Грубешове. На месцы знаходкі былі праведзены археалагічныя работы, пад час якіх былі выяўлены дадатковыя манеты, а таксама іншыя знаходкі. Электронную версію кнігі можна спампаваць тут.

In memoriam

Інфармацыйны бюлетэнь 01 (2024)

Навіны

  • У снежні 2023 – напачатку студзеня 2024 р. найбуйнейшы ў Польшы навукова-папулярны археалагічны партал «Archeologia Żywa» («Жывая археалогія») правёў адкрытае галасаванне на топ-10 набольш важных адкрыццяў польскай археалогіі ў 2023 годзе «Археалагічныя сенсацыі 2023». Так, найлепшым дакументальным фільмам на археалагічную тэматыку стаў фільм Кшыштафа Палушынскага (PalFIlmStudio) «Бронзавы скіпетр. Сімвал цывілізацыйных зменаў». Самым унікальным артэфактам прызнаны касцяны кубік для гульні, знойдзены на кельцкім паселішчы ў Самбаровіцах. Найважнейшым скарбам 2023 года абраны скарб з больш як 100 брактэатаў, якія датуюцца XIII ст. А найбольш істотным археалагічным адкрыццём мінулага году ў Польшчы прызналі драўляную дарогу XV ст. у ідэальным стане, якую даследавалі ў Лекна ў Вялікапольскім ваяводстве. Пра гэтыя і іншыя важныя падзеі польскай археалогіі ў 2023 годзе можна пачытаць па спасылцы.
  • 12 студзеня 2024 г. ва Улацлаўку (цэнтральная Польшча), падчас прац па паглыбленні дна Віслы ў раёне порта, каля вул. Піўной, працоўны знайшоў сярэднявечны меч, які датуецца IX-X стст.
  • У сярэдзне студзеня 2024 года ў Люблінскую ваяводскую службу аховы помнікаў (Lubelski Wojewódzki Konserwator Zabytków), быў перададзены ўнікальны скарб, які складаўся з больш як дзесяці жалезных прадметаў узбраення пшэворскай культуры. Комплекс быў знойдзены пашукавікамі каля горада Грубешаў на ўсходзе Польшчы і добраахвотна перададзены ў Музей імя Кс. С. Сташчыца ў гэтым горадзе. Яго вывучэннем будуць займацца спецыялісты з Факультэту археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
  • Напрыканцы студзеня 2024 года польскае выданне National Geographic паведаміла пра адкрыццё каля вёскі Папова Біскупе ў Куяўска-Паморскім ваяводстве помніка лужыцкай культуры перыяду бронзы, які мог быць рытуальным месцам. Падчас даследаванняў, якія праводзілі спецыялісты Торуньскага ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка, былі знойдзеныя дзясяткі чалавечых касцякоў, больш за 500 бронзавых прадметаў і інш. Падрабязнасці можна прачытаць тут. Першыя навуковыя вынікі прадстаўленыя па спасылцы.
  • Таксама напрыканцы студзеня польскія СМІ паведамілі пра вынікі вывучэння культурнага слою на месцы будаўніцтва Еўрапейскага кінематаграфічнага цэнтру CAMERIMAGE у Торуні. Сярод знаходак маюцца сярэднявечныя манеты, фрагменты каменных канструкцый XIV ст. і інш.

 Публікацыі

  • На пачатку студзеня 2024 г. выйшла манаграфія Вітольда Свентаслаўскага «Прусія і Вялікі Стэп» (Świętosławski W. 2023. Prusowie i Wielki Step. Ślady tradycji stepowych koczowników u zachodnich Bałtów. Gdańsk: Wyd-wo Uniwersytetu Gdańskiego, 140 s.).
  • Часопіс Інстытута Лодзьскага ўніверсітэта абвесціў прыём артыкулаў да чарговага нумару (39/2024) „Acta Universitatis Lodziensis. Folia Archaeologica”. Тэксты прыймаюцца да 31 мая 2024 г. з дапамогай Open Journal Systems па адрасе https://czasopisma.uni.lodz.pl/archaeo/about/submissions. Часопіс уваходзіць да базаў Scopus і WoS.
  • Некалькі дзён таму выйшла навукова-папулярная публікацыя Czerniak L., Matuszewska A. Rondel. Neolityczne centrum ceremonialne w Nowym Objezierzu 4800-4500 lat przed Chr. Moryń 2024.

 Канферэнцыі і семінары

  • 15 сакавіка 2024 г. у Інстытуце археалогіі Лодзьскага ўніверсітэта плануецца правядзенне канферэнцыі «ORGANIC. Rozważania nad materiałem organicznym pozyskanym z grobów» («ORGANIC. Развагі аб арганічных матэрыялах, знойдзеных у магілах»). Канферэнцыя плануецца ў стацыянарным фармаце. Заяўкі на ўдзел з дакладам (15-20 хвілін) або постэрам можна даслаць да 10 лютага па адрасе instytutarcheo@uni.lodz.pl. У заяўцы павінны змяшчацца назва дакладу, рэзюмэ (на польскай мове, 350 словаў для дакладаў і 200 словаў для постэраў), а таксама дадзеныя ўдзельніка (навуковае званне/ступень, імя і прозвішча, месца працы, email). Падрабязнасці па спасылцы.
  • 07 чэрвеня 2024 г. у Варшаве плануецца правядзенне VII Сімпозіуму Маладых Егіптолагаў. Для ўдзелу патрэбна запоўніць заяўку (па спасылцы) і выслаць яе на адрас арганізатараў Сімпозіуму kolo@gmail.com.

Гранты і праекты

  • Нацыянальнае Агенцтва Акадэмічнага Абмену (NAWA) абвяшчае набор заявак на праграму Welcome to Poland. Заяўкі павінны падаваць польскія навуковыя ўстановы. У межах гэтых праектаў польскія ўстановы могуць прымаць замежных навукоўцаў тэрмінам на 12, 18 і 24 месяцы. Квота на рэалізацыю аднаго праекту можа складаць ад 100 да 500 тысяч злотых (з якіх 30% могуць ісці на стыпендыю для запрошанага навукоўца. Україна з’яўляецца партнёрам гэтага праекту. Для ўдзелу неабходна знайсці прымаючы бок (польскую ўстанову), якая можа даслаць такую заяўку да NAWA. Тэрмін прыёму заявак – 28 лютага. Падрадязнасці па спасылцы.

Выставы і папулярызацыя

  • 19 студзеня ў будынку Інстытута археалогіі Гданьскага ўніверсітэта (ul. Bielańska 5) адкрылася выстава «Dwie Wieże: domy wieżowe na Pomorzu i Warmii» («Дзве вежы: вежавыя дамы на Памор’і і Варміі»), якая была падрыхтаваная студэнтамі-археолагамі 3-га курсу. Выстава будзе дзейнічаць да 12 чэрвеня.
  • Некалькі дзён таму на польскім археалагічным партале Archeowiesci апублікаваныя ўсе тры часткі цікавага дакументальнага фільму, які распавядае пра археалагічныя даследаванні ў Забарове, які знаходзіцца ў ваколіцах Кампіноўскага лесу на захадзе Мазовіі. З відэа можна пазнаёміцца па спасылцы.

In memoriam

14 студзеня ва ўзросце 78 гадоў у Варшаве адыйшла ў вечнасць прафесар Эльжбэта Кавальчык-Хейман, шматгадовая супрацоўніца Інстытута археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, вядомая спецыялістка па сярэднявечнай археалогіі Мазовіі.