Інфармацыйны бюлетэнь 11 (2024)

Навіны

  • Під час археалагічных даследаванняў на терыторыі Вдэцкага ландшафтнага парка (Куяўска-Паморскае ваяводства) у раёне вёскі Гжыбэк, на беразе Журскага возера, было выяўлена пахаванне нямецкага салдата, які загінуў у лютым 1945 года. Найбольш цікавымі, аднак, былі знаходкі непасрэдна каля магілы салдата. У прыватнасці, была знойдзена кераміка неалітычнай культуры шарападобных амфар (3100–2600 гг. да н.э.), а таксама каля 30 манет: рымскія сестэрцыі, візантыйская манета канца X — пачатку XI ст., манеты Жыгімонта ІІІ Вазы, манеты Царства Польскага, манеты Расійскай Імперыі, брытанская і аўстра-венгерскія манеты XIX ст. Спецыялісты лічаць, што манеты былі невялікай калекцыяй, якая магла належаць нямецкаму салдату.
  • 15 лістапада на філасофска-гістарычным факультэце Лодзіньскага ўніверсітэта адбылася Справаздачная сесія Лодзінськага археалагічнага цэнтра. З тэмамі выступленняў можна азнаёміцца тут.
  • 21-22 лістапада ў «Збожжасховішчы Блакітнае ягня» у Гданьску адбылася навукова-папулярная канферэнцыя «Тартачна. Даследаванні жыцця дагарадскога перыяда Гданьска», якую арганізаваў Археалагічный музей у Гданьску. Даклады былі прысвечаны розным аспектам археалагічных даследаванняў раннесярэднявечных старажытнасцяў. Відэа з мерапрыемства можна паглядзець па спасылках тут і тут.
  • Напрыканцы лістапада ў Гістарычны музей у Легіянове (Мазавецкае ваяводства) быў ананімна перададзены бронзавы чакан II тысячагоддзя да н.э. Згодна з атрыманай інфармацыяй, артэфакт быў знойдзены на тэрыторыі варшаўскага раёна Бялолэнка, у даліне ракі Длуга. На дадзены час знаходкі гэтага тыпу сканцэнтраваны ўздоўж ракі Одра – ад Сілезіі да Заходняга Памор’я; у цэнтральнай частцы Польшчы такіх вырабаў да гэтага часу не было вядома. Прынята лічыць, што вытворчасць такіх чаканаў адбывалася ў майстэрнях Паннонскай раўніны ў эпоху бронзы (1700–1300 гг. да н.э.). Пасля кансервацыі гэтая рэдкая для рэгіёну знаходка будзе экспанавацца на сталай археалагічнай выставе «De Profundis…» у Музеі ў Легіянове.
  • 30 лістапада ў горадзе Лелюв (Сілезскае ваяводства) адбылася міждысцыплінарная науковая канферэнцыя «Дасвядчэнне вайны на лелёвскай зямлі», частка выступленняў на якой была прысвечана археалагічнай праблематыцы. З праграмай каферэнцыі і фотасправаздачай можна азнаёміцца па спасылцы.
  • У серыі вэбінараў, арганізаваных Фондам навуковых падводных даследаванняў, адбыўся даклад ад’юнкта Факультэта Археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, загадчыка Кафедры археалогіі сярэднявечча і новага часу др. хаб. Томаша Навакевіча, які быў прысвечаны азёрамб іх значэнню і функцыям у гістарычным кантэксце. Відэа лекцыі даступнае па спасылцы.

Выставы

  • «Для старажытных людзей рэлігія была асновай светапогляду і неад’емным элементам рэчаіснасці… Падчас археалагічных раскопак вельмі часта знаходзяць прадметы і рэліквіі, звязаныя з хрысціянскай рэлігіяй. Крыніцы з раскопак даюць нам шмат звестак аб паўсядзённых праявах рэлігійнасці людзей таго часу, дазваляюць скласці ўяўленне аб іх менталітэце і ўмовах, у якіх яны жылі. Выяўленыя падчас даследчай працы матэрыяльныя рэліквіі дазваляюць таксама прасачыць эвалюцыю, якую прайшла сама хрысціянская рэлігія, прыстасоўваючыся да зменлівых культурных і дэмаграфічных умоў» – так пачынаецца апісанне новай выставы «Рэчы, поўныя багацтваў» („Rzeczy pełne BOGActw”) ў Археалагічным музеі ў Свідніцы (Ніжнесілезскае ваяводства). Адкрыццё выставы адбылося 22 лістапада, яна будзе працаваць да 30 чэрвеня 2025 г.
  • 29 лістапада ў Музеі Яцка Мальчэўскага ў Радаме адкрылася часовая выстава «Археосвет», якая ў даступнай форме распавядае пра археалогію як навуку, якая можа зацікавіць кожнага, незалежна ад узросту. На выставе прадстаўлены найболш цікавыя археалагічныя артэфакты, якія былі знойдзены ў ваколіцах Радама. Выстава будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2025 г.
  • 29 лістапада ў Рэгіянальным музеі Сьроды-Сьлёнскай (Ніжнесілезскае ваяводства) адкрылася мадэрнізаваная выстава «Археалогія Сілезскага рэгіёна». Дзякуючы фінансаванню з Фонда развіцця культуры і падтрымцы павета дзеючая выстава была абноўлена і ўзбагачана новымі экспанатамі, у тым ліку рэканструкцыямі (лужыцкая хата) і копіямі, зробленымі традыцыйнымі метадамі, некаторыя з якіх будуць даступныя наведвальнікам.

Публікацыі

  • З новым нумарам «Археалагічнага агляду» («Przegląd archeologiczny») можна азнаёміцца тут. Часопіс (уваходзіць да базы Scopus) таксама прымае матэрыялы да новага нумару. Больш дэтальна – па спасылцы.
  • Распачаўся прыём матэрыялаў да новага выпуску часопіса «Acta Universitatis Lodziensis. Folia Archaeologica» (уваходзіць да баз Scopus і Web of Science). Інфармацыя пра часопіс размешчана па спасылцы. Правілы прыёму матэрыялаў размешчаны тут (патрэбная рэгістрацыя на сайце).
  • Надрукавана англамоўная версія публікацыі матэрыялаў магільніка вельбарскай культуры Яртыпоры ІІ аўтарства прафесара Яцка Анджэёўскага (Дзяржаўны археалагічный музей у Варшаве). З электроннай версіяй можна азнаёміцца па спасылцы спасылцы.
  • У выдавецтве Archaeopress апублікавана манаграфія Томаша Гралака «Археалогія цела і думкі. Ад неаліту да пачатку сярэднявечча» (Archaeology of Body and Thought. From the Neolithic to the Beginning of the Middle Ages). На падставе артэфактаў, знайденых у пахаваннях, антропаморфных выяў і пісьмовых крыніц, у кнізе роазгледжаны пытанні, як людзі ад неоліту да перыяду вялікага перасялення народаў успрымалі цела і ставіліся да яго.

Анонсы канференцый

  • 21-22 студзеня 2025 г. Кафедра археалогіі Шчэцінскага ўніверсітэта арганізуе XI Археалагічную справаздаўчую сесію, на якой будуць прадстаўлены вынікі археалагічных даследаванняў у Заходнім Памор’і ў 2023-2024 гг. Заяўкі прымаюцца да 31 снежня 2024 г. на адрас michal.adamczyk@usz.edu.pl. Падрабязнасці таксама на сайце Кафедры.
  • У апошнім Інфармацыйным белютэні мы распавядалі пра пачатак падрыхтоўкі да правядзення восьмага Кангрэса польскіх медыявістаў, які адбудзецца з 17 па 20 верасня 2025 г. у Гнезне. Нядаўна пачаўся прыём заявак да асобных тэматычных сесій Кангрэса. З іх спісам можна азнаёміцца тут. Падаць заяўку можна па гэтай спасылцы (патрэбная рэгістрацыя на сайце).
  • Польскі археалагічны інстытут ў Афінах разам з Французскай школай Афін 12-13 сакавіка 2025 г. правядуць у Афінах Трэці семінар «Жанчыны ў археалогіі Грэцыі», які будзе прысвечаны памяці прафесаркі Марыі Людвікі Бернгард (1908-1998), выдатнай польска-французскай даследчыцы старажытнагрэчаскага мастаціва і культуры. Падрабязнасці мерапрыемства – па спасылцы.