Навіны
- 14-15 сакавіка ў Археалагічным музеі ў Біскупіне прайшоў майстар-клас па эксперыментальнай археалогіі для студэнтаў археалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, Інстытута археалогіі Ягелонскага ўніверсітэта і Інстытута археалогіі Лодзінскага ўніверсітэта. Фота з гэтай цікавай падзеі можна пабачыць па спасылцы.
- 21 сакавіка ў Грубешове Люблінскага ваяводства адбылася навукова-папулярная канфэрэнцыя. «Вехі грубешоўскай археалогіі». Акрамя цікавых дакладаў вядомых археолагаў аб найбольш захапляльных даследаваннях у рэгіёне, у прыватнасці праф. А. Какоўскага, праф. Б. Незабітоўскай-Вішнеўскай, магістра Б. Бартэцкага, удзельнікі таксама наведалі будаўніцтва археалагічнага музея ў «Гоцкай вёсцы ў Масламенчы» («Wioska Gotów w Masłomęczu»).
- Напрыканцы сакавіка кіраўнік службы аховы помнікаў Люблінскага ваяводства паведаміў аб адкрыцці у грубешоўскім павеце, верагодна, самай старажытнай меднай сякеры ў Польшчы. Гаворка ідзе пра нядаўнюю знаходку каля в. Матчэ. Ёсць меркаванне, што сякера належыць да трыпальскай культуры.
- Партал «Nauka w Polsce» паведамляе што ў сакавіку археолагі з Універсітэта Мікалая Каперніка адкрылі пахаванне ў комплексе Святога Духа XIII стагоддзя каля манастырскай брамы ў Торуні. Гэта адны з найстарэйшых могілак у Торуні. Прафесар Войцех Худзяк, кіраўнік Інстытута археалогіі Універсітэта Мікалая Каперніка, лічыць, што там могуць быць яшчэ сотні пахаванняў.
Анонсы канферэнцый і семінараў
- 23-25 красавіка ў Інстытуце археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і на Факультэце археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца навуковая канферэнцыя, прысвечаная сучаснай кераміцы «Europa Postmediaevalis 2024: Patterns & Inspirations». Паслухаць даклады можна будзе таксама анлайн. З праграмай канферэнцыі і іншымі падрабязнасцямі можна азнаёміцца па спасылцы.
- 23-24 мая 2024 г. ў Цэнтры доктарскіх школ Лодзінскага ўніверсітэта плануецца правядзенне студэнцка-аспіранцкай навуковай канферэнцыі «Рака, даліна, прадаліна ў міждысцыплінарных даследаваннях» («Rzeka, dolina, pradolina w badaniach interdyscyplinarnych»). Мерапрыемства адрасавана, у прыватнасці, прадстаўнікам гуманітарных навук і землязнаўчых навук. Рэгістрацыя адкрыта да 7 красавіка. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
- Інстытут археалогіі Вроцлаўскага ўніверсітэта, Аддзяленне Польскай акадэміі навук ва Ўроцлаве, Сленжаньскі Музей імя Станіслава Дунаеўскага ў Сабутцы і Сленжанські культурны цэнтр Сленца ў Сабутцы запрашаюць на 23 Сілезскі археалагічны сімпозіум (23. Śląskie Sympozjum Archeologiczne), які адбудзецца 25-28 верасня 2024 г. у горадзе Сабутка (Ніжняя Сілезія). Да ўдзелу запрашаюцца як аўтары дакладаў і постэраў, так і ўдзельнікі дыскусій і слухачы, якія цікавяцца сучаснай археалагічнай карцінай Сілезіі. Заяўкі і запыты аб удзеле можна накіроўваць на адрас symp.iar@uwr.edu.pl.
- 11-12 чэрвеня 2024 г. Інстытут археалогіі імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне і Музей Замка ў Сандаміры арганізуюць XXXIX канферэнцыю «Археалагічныя даследаванні ў Цэнтральна-Усходняй Польшчы, Заходняй Беларусі і Украіне ў 2023 г.» (XXXIX Konferencja „Badania archeologiczne w Polsce środkowowschodniej, zachodniej Białorusi i Ukrainie w roku 2023”). Традыцыйна гэтыя канферэнцыі адбываліся ў замку ў Любліне штогод увосень, але гэтым разам арганізатары запрашаюць вас у Музей Замка ў Сандаміры. Канферэнцыя пройдзе ў змешаным фармаце. Заяўкі на ўдзел можна дасылаць на адрас nazamku@gmail.com да 20 красавіка.
Выставы
- На пачатку сакавіка ў Археалагічным музеі ва Ўроцлаве адкрылася выстава артэфактаў, якія паходзяць са старых уроцлаўскіх «кабінетаў кур’ёзаў» (ці кунсткамер), якія належалі заможным жыхарам горада: чыноўнікам, купцам, фармацэўтам. У экспазіцыю ўвайшлі, сярод іншага, этрускія пахавальныя урны, косці маманта, старажытныя манеты і ювелірныя вырабы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да верасня 2024 года.
- 18 сакавіка ў Археалагічным музеі ў Познані адкрылася выстава «Гарадзішча ў Хатыньцу. Заходняя брама Скіфіі» («Grodzisko w Chotyńcu. Zachodnia brama Scytii»). На выставе прадстаўлена больш за 100 артэфактаў са скіфскага паселішча (VII-V стст. да н. э.), у тым ліку амаль цалкам рэканструяваная грэчаская амфара для віна з майстэрні ў Клазаменах. Аўтары выставы – праф. С. Чопек і праф. К. Трыбала-Завісьляк.
Публікації
- З невялікім спазненнем у серыі Studia nad Gospodarką Surowcami Krzemiennymi w Pradziejach (tom 10) апублікаваны матэрыялы канферэнцыі «Krzemień jurajski w pradziejach» («Юрскі крэмень у дагістарычны перыяд»), якая адбылася у Кракаве 28-30 верасня 2017 г. Выданне даступна па спасылцы.
- Напрыканцы сакавіка ў выдавецтве Варшаўскага ўнівэрсытэту, у сэрыі Światowit Supplement Series C: Pontica et Caucasica выйшаў зборнік артыкулаў «Chrysomallos. Polish Archaeologists in the Black Sea Region» («Chrysomallos. Польскія археолагі ў Прычарнамор’і»), Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2024, 237 p. Зборнік прысвечаны памяці двух вядомых грузінскіх археолагаў – праф. Амірана Кахідзэ і праф. Шота Мамуладзэ. Электронная версія зборніка даступная па спасылцы.
- У сакавіку пабачыла свет надзвычай цікавая навукова-папулярная кніга Монікі Байкі «Адкрыцці ў археалагічным раі: ад Апатова да Сандаміру». (Bajka M. Odkrycia w archeologicznym raju: od Opatowa do Sandomierza, Klimontów: Trzy Epoki Monika Bajka, 2024, 88 s.). Кніга запрашае ў падарожжа ў археалагічны рай на Сандамірскае ўзвышша, дзе знаходзіцца некалькі дзясяткаў археалагічных помнікаў у больш чым дваццаці мястэчках, размешчаных паміж Апатовым і Сандамірам, галоўным чынам па даліне ракі Апатоўка і ў саміх мястэчках. Падрабязнасці можна знайсці тут.
- У сакавіку факультэт археалогіі Варшаўскага ўнівэрсітэту з невялікім спазьненьнем выдаў калектыўную манаграфію «Фамільны склеп Вейгераў у парафіяльным касцёле ў Пуцку». («Krypta grobowa rodu Wejherów w kościele parafialnym w Pucku», Warszawa: Wydział Archeologii UW, 2023, 196 s.). Кніга даступна анлайн па спасылцы.
- У сакавіку ў Торуні выйшла з друку калектыўная манаграфія «Villisaz – ośrodek krzyżackiego komturstwa w ziemi chełmińskiej. Wyniki prac badawczych w Wieldządzu (stanowiska 1 i 21)», Toruń: Jagielloński Instytut Wydawniczy, 274 s. Кнігу можна спампаваць па спасылцы.
- Рэдакцыя часопіса «Acta Universitatis Nicolai Copernici. Archeologia» запрашае да падачы артыкулаў для 40-га тому выдання. Падрабязнасці можна знайсці тут. Артыкулы з тома 39 можна праглядзець па спасылцы.